Этнаграфічна - тэатральны выязд першых класаў: Студзіводы - Шчыты-Дзенцëлово - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Этнаграфічна - тэатральны выязд першых класаў: Студзіводы - Шчыты-Дзенцëлово
środa, 27 czerwca 2012 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Wycieczki  

Перад канцом навучальнага года, 25-27 чэрвеня, адбыліся экскурсіі  ў музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

З вялікім захапленнем слухалі дзяўчаты і хлопцы першых класаў цікавыя апавяданні спадара Дарафея Фёніка пра гісторыю іх роднага мястэчка i пра яго жыхароў, іх дабрабыт і кемлівасць да працы і вытворчасці валёнкаў. Можна было таксама пабачыць працы беларускіх разбяроў і цудоўныя самаробныя ручнікі, вытканыя ткачыхамі з Кобрынскага раёна, Беларусі. А пасля падаліся да Шчытоў-Дзенцëлова, дзе ў Цэнтры Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры выступіла Іоанна Сцельмашук, прапануючы глядачам з нашага Ліцэя манадраму на падляшскай гаворцы
„Я ў полі вярбою расла”, якая пакінула ў сэрцах сапраўды моцныя ўражанні.

 




Wstecz