Gościem honorowym po raz kolejny była profesor Galina Twaranovich - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Gościem honorowym po raz kolejny była profesor Galina Twaranovich
czwartek, 29 maja 2025 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Komunikaty  

27 мая адбыўся другі дзень памятных сустрэч, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка і грамадскага дзеяча Яна Чыквіна. Ганаровай госцяй чарговы раз стала прафесар Галіна Тваранoвіч, якая падзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра творчы і асабісты шлях свайго мужа.

У сустрэчы ўдзельнічалі вучні І класаў ліцэя, для якіх гэта была цудоўная магчымасць даведацца больш пра гісторыю беларускай культуры Падляшша, дзейнасць Літаратурнага аб’яднання «Белавежа», а таксама паслухаць вершы і цікавыя аповеды пра жыццё чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове і літаратуры.
Сустрэча прайшла ў цёплай, утульнай атмасферы, і стала важнай падзеяй у духоўным і культурным выхаванні маладых людзей.
Anna Frankowska


Wstecz