Menu
II LOzBJN
RODO
Polityka Ochrony Dzieci
Przetwarzanie danych
Wiarygodna Szkoła
Ranking Edukacyjny
Reforma edukacji
Strategia
CISCO NetAcad
15 lat
Bieżeństwo 1915
VIII Zjazd II LOzBJN
Podlaska Mozaika
Bezpieczeństwo
Linki
XXVI Агульнапольскі конкурсбеларускай паэзіі і прозы
środa, 25 października 2023 roku Dodał: Sławomir Niedźwiecki |
|
Рэдакцыя „Нівы” і Беларускі саюз у Польшчы аб’яўляюць XХVI Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы. У конкурсе будуць разглядацца працы грамадзян Польшчы на беларускай мове. |
Прынцыпы ўдзельніцтва
1.Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых групах:
— I група: дзеці і моладзь пачатковых школ і ліцэяў,
— II група: астатнія ўдзельнікі (выключна аўтары, якія не з’яўляюцца членамі літаратурных творчых саюзаў). 2. У рамках груп конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях: паэзіі і прозы.
3. Конкурсныя працы, набраныя на камп’ютары або разборлівы рукапіс у двух экзэмплярах (паэтычныя творы — 3-5 вершаў, іншыя літаратурныя формы — аб’ёмам да 22 старонак стандартнага машынапісу) трэба падпісаць крыптанімам, пазначыць нумарам узроставай групы і паслаць на адрас: Redakcja „Niwy”, ul. Zamenhofa 27, 15-959 Białystok 2, skr. poczt. 84 з прыпіскай на канверце: XХVI Ogólnopolski Konkurs Poezji i Prozy Białoruskiej.
4. Прозвішча, імя і дакладны адрас аўтара дасланых конкурсных прац трэба замясціць у асобным заклееным канверце, падпісаным звонку такім нумарам групы і крыптанімам, як і конкурсныя працы.
5. На конкурс трэба дасылаць творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся і не ўзнагароджваліся на іншых конкурсах.
6. Арганізатары не вяртаюць дасланых твораў.
Тэрміны
1. Тэрмін дасылання конкурсных прац мінае 31 кастрычніка 2023 г. (вырашае дата паштовага штампа).
2. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены ў снежні 2023 г.
3. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца на адмысловай сустрэчы. Аб тэрміне мерапрыемства лаўрэаты і астатнія ўдзельнікі конкурсу будуць паінфармаваны і запрошаны прыняць у ім удзел.
Конкурс праводзіцца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі |
Wstecz |