У Бельску Падляшскім ушанавалі памяць айца Канстанціна Байко - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

У Бельску Падляшскім ушанавалі памяць айца Канстанціна Байко
piątek, 17 marca 2017 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Uroczystości  

Fot. Grzegorz Ignatowicz

Вучні і настаўнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя склалі на мосце, названым імем святара, вянок. У гэтым месцы 16 сакавіка 1946 года айца Канстанціна схапіла НКВД. Распавядае настаўніца рэлігіі ў бельскім белліцэі, Эва Астапковіч: — Айцец Канстанцін Байко — гэта і настаўнік і духоўны лекар. Ён для нас, для маладых людзей — герой, з якога мы павінны браць прыклад. Ён пакінуў пасля сябе шмат розных дакументаў. Пасведчанні, канспекты лекцый. Ён быў вельмі дакладным чалавекам.

У лістападзе 1946 года святару прысудзілі 15 гадоў цяжкай працы ў Варкуце, дзе ён дапамагаў іншым вязням як духоўнік і лекар. У 2015 года Рада горада Бельска Падляшскага прыняла рашэнне аб наданні мосту на вуліцы Баторыя імя а. Канстанціна Байко.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

fot. Grzegorz Ignatowicz



Wstecz