У Бельскім беларускім ліцэі адсвяткавалі „стаднёўку” - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

У Бельскім беларускім ліцэі адсвяткавалі „стаднёўку”
poniedziałek, 23 stycznia 2017 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Uroczystości  

Fot. Dawid Gajko, Radio Racja

Вучні апошніх класаў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адсвяткавалі „стаднёўку” – баль, які традыцыйна ладзіцца ў Польшчы за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці.

Моладзь паводле школьнай традыцыі наладзіла стаднёўку ў школе. Мерапрыемства пачалося з паланэза. У белліцэі танчылі таксама беларускую польку. Кажуць вучні: – Гэта вельмі важны вечар у нашым жыцці, калі мы можам пагуляць. Чакаем найважнейшую падзею – матуру, да якой засталося сто дзён. – Я вельмі перажывала, бо танчыла паланэз, быў моцны стрэс. Гэта першы бал у маім жыцці. – Мы развучылі беларускую польку, каб станчыць на стаднёўцы. Пасля афіцыйнай часткі вучні, настаўнікі ды запрошаныя госці працягнулі мерапрыемства ў спартовай зале, якую вучні самастойна ўпрыгожвалі некалькі дзён.

Tekst i fotoreportaż Dawid Dajko, Radio Racja



Wstecz