Алімпійцы ў Варшаве - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Алімпійцы ў Варшаве
czwartek, 29 kwietnia 2010 roku
Dodał: II LOzBJN
Kategoria: Osiągnięcia  




29 красавіка лаўрэаты і фіналісты XVI Алімпіяды беларускай мовы пабывалі ў Варшаве. Наведалі Беларускае пасольства. Сустрэліся з Генеральным паслом Беларусі прафесарам Віктарам Гайсёнкам.

Алімпійцы ў Варшаве

Дваццаць дзевятага красавіка. Шостая гадзіна раніцы. Амаль усе хочуць салодка спаць. Калі хтосьці ішоў бы каля "бельскай тройкі", пабачыў бы моладзь, якая стаяла і чакала на турыстычны аўтобус. Здавалася б, што гэта будзе нейкая экскурсія - хто так думаў не памыліўся, але і не да канца меў рацыю. Мы, гэта значыць лаўрэаты і фіналісты XVI Алімпіяды па беларускай мове, мелі ехаць у Варшаву, каб атрымаць дыпломы.

Нашая дарога была вельмі доўгая, бо нам трэба было забраць вучняў з іншых школ, якія таксама перамаглі ў гэтай алімпіядзе. З Бельска Падляшскага мы паехалі ў Гайнаўку, дзе каля будынка Комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы чакала на нас ужо моладзь. Потым накіраваліся ў Беласток. Там дайшло яшчэ пяць асоб. Разам нас было дваццаць восем вучняў і двух настаўнікаў.

Мы думалі, што на Кафедры беларускай філалогіі будзе толькі разданне "картак" і нічога больш. Як аказалася, мы былі ў вялікай памылцы... Нашая сустрэча адбылася ў невялікай лекцыйнай зале. На пачатку голас узяў Старшыня Галоўнага Камітэта Алімпіяды па беларускай мове, прафесар Аляксандр Баршчэўскі. Мы даведаліся, што вадучай постаццю наступнага этапу алімпіяды быдзе Уладзімір Караткевіч. Студэты навуковага гуртка беларусістыкі прадставілі нам прэзентацыю на тэму сваёй дзейнасці.

Надышоў час, на які ўсе чакалі - разданне пасведчанняў. Усе мы былі вельмі здзіўленыя, калі пабачылі, што кожны атрымоўвае ўзнагароды, і то не абы-якія, толькі нп. МР3, кнігі прафесара Аляксандра Баршчэўскага, а нават нетбук ці ціфровую камеру.

Потым мы задаволеныя пайшлі на абед. Каля трэцяй гадзіны пасля поўдня наш аўтобус накіраваўся ў Беларускае пасольства. Гэта вельмі прыгожы будынак. Ён выклікаў у нас вялікае ўражанне. Кожны быў захоплены багаццем і прыгажосцю залы, у якой мы звярнулі ўвагу на партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. З прыемнасцю будзем успамінаць Генеральнага пасла, прафесара Віктара Гайсёнка, які вельмі ахвотна і шчыра размаўляў з намі.

Надышоў час вяртання. Усе ўжо былі змучаны падарожжам, а перад намі было яшчэ пяць гадзін паездкі. Вяртаючыся, мы былі шчаслівыя. Усе былі згодныя, што гэты дзень быў адным з такіх, які запамятаем даканца нашага жыцця.

Варта было браць удзел у Алімпіядзе беларускай мовы і варта было стаць пераможцам.

Оля Ігнатюк
вучаніца І класа беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім



Wstecz