Андрэй Сцепанюк: Я пад вялікім уражаннем ад беларускай паэзіі - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Андрэй Сцепанюк: Я пад вялікім уражаннем ад беларускай паэзіі
środa, 21 lutego 2018 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Osiągnięcia  

Fot. Алесь Аркуш

Стала ўжо традыцыяй, што на Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, які ладзіцца ў Менску, прыязджае хтосьці з беларускіх паэтаў Беласточчыны. Сёлета такі гонар выпаў Андрэю Сцепанюку, паэту з Бельска Падляшскага. Алесь Аркуш пагутарыў з ім пра атмасферу фестываля.

Андрэй Сцепанюк: Упершыню ўдзельнічаў у паэтычным фестывалі і таму хваляваўся. Хіба што ў пакоі, калі быў на з’ездзе беларусаў свету, прымаў удзел у паэтычнай вечарыне. Але была яна вельмі прыватная. Перад вялікай публікай выступаць не надаралася, асабліва калі перад табой чытаюць свае вершы такія тузы, як Арлоў, Някляеў і многія іншыя, то, зразумела, хваляванне было вялікае. Але калі паглядзеў на публіку і адчуў зацікаўленне, то стала лягчэй.

Алесь Аркуш:  Напэўна гэтую фестывальную атмасферу можна з чымсьці параўноўваць. Ці спадабалася такая моцная-моцная паэтычная атмасфера.

Андрэй Сцепанюк: Я не хаваю, што прымаў удзел у такім фестывалі ўпершыню. Бо штораз цяжэў пабачыць, нават у Польшчы, такія фестывалі, у якіх сапраўды аграмаднае напружанне добрай паэзіі, і гэта трэба акрэсліць, галоўным чынам паэзіі беларускай, бо тут спаткаліся мы і з нарвежскай, украінскай, расейскай паэзіяй. Ёсць такі вельмі шырокі погляд. Сапраўды напружанасць аграмадная. Бо тут, калі б хацеў чалавек усё змясціць у сябе, то яму і цела, і душы не хапіла б. Асабліва з увагі на тое, што на фестывалі выступала шмат постацяў, якіх хацелася б паслухаць, а да гэтага чыталася, а часта нават не чыталася. Гэта таксама трэба акрэсліць. Так што я пад вялікім уражаннем. Я сядзеў з адкрыты ротам, дзесьці там ззаду, каб не звяртаць на сябе ўвагу. І цешыўся, што ўсё ж такі ў гэтым годзе ўдалося мне скарыстаць з запрашэння Саюза беларускіх пісьменнікаў і паўдзельнічаць у гэтым фестывалі.

Алесь Аркуш: А гэтыя вершы, якія гучалі, ці былі сярод іх адмыслова напісаныя для фестывалю?

Андрэй Сцепанюк: Не. З увагі на тое, што я ўпершыню тут, я хацеў паказаць сваё найлепшае, што ў мяне за ўвась час напісалася. Гэта галоўным чынам тыя вершы, якія знайшліся ў зборніку «Распісаны квадрат», але таксама тое, што дзесьці з’явілася падчас апошняга «Бязмежжа», затым частка з тых вершаў была надрукавана ў снежанскім нумары «Літаратурнай Беларусі». Магчыма мяне яшчэ раз запросяць, і тады будуць і новыя вершы. Бо я часта прыязджаю з новымі вершамі на нашае «Бязмежжа». Тады магчыма і ў Менск прыеду з чысьці новым. Пакуль што проста хацеў паказаць тое, што, здавалася мне, будзе найлепшым.

Пазалетась у Беластоку выйшла першая паэтычная кніга Андрэя Сцепанюка «Распісаны квадрат», якую бельскі паэт з годнасцю прадставіў на Стральцоўскім паэтычны фестывалі «Вершы на асфальце».

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя

Link do rozmowy




Wstecz