Алімпіяда па беларускай мове сярод ліцэістаў - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Алімпіяда па беларускай мове сярод ліцэістаў
piątek, 24 marca 2017 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Osiągnięcia  

Fot. Maciej Raciniewski

Бельскі белліцэй стаў арэнай для змаганняў лепшых алімпійцаў рэгіёна. Ліцэісты з Беласточчыны прыступілі да цэнтральнага этапу алімпіяды па беларускай мове. Перад імі дзве часткі конкурсу: пісьмовая і вусная.

 “Як і ў мінулы год, сёлета тэмай алімпіяды стала творчасць аднаго з паэтаў-белавежцаў», – кажа старшыня камісіі Мікалай Хаўстовіч з кафедры беларусістыкі Універсітэта ў Варшаве: – У гэтым годзе – творчасць Васіля Петручука. І каб не парывалася, так скажам, сувязь з той вялікай беларускай літаратурай, то мы яшчэ Максіма Гарэцкага далучылі да галоўнай тэмы алімпіяды. З тых трох пісьмовых тэм, якія яны апрацоўваюць у гэтыя хвіліны, дзве якраз прысвечаны мясцовай, беластоцкай літаратуры

З ліку ўдзельнікаў цэнтральнага этапу конкурсу камісія абярэ двух лаўрэатаў. Арганізатарам алімпіяды па беларускай мове выступіла кафедра беларусістыкі Універсітэта ў Варшаве.

Maciej Raciniewski



Wstecz