У беларускай мове знаходжу тое, што хачу сказаць... - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

У беларускай мове знаходжу тое, што хачу сказаць...
czwartek, 2 lutego 2017 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Osiągnięcia  

Сцэ­на мо­жа вы­хоў­ваць, мо­жа быць мес­цам, дзе ча­ла­век да­ра­стае. Ма­быць, так ёсць у вы­пад­ку Маг­да­лі­ны Ма­ліш, якая кан­такт са спя­ван­нем на сцэ­не мае ўжо з пер­шых га­доў свай­го жыц­ця. Яе та­лент заў­ва­жы­лі, між ін­шым, пад­час фе­сты­ва­лю «Бе­ла­ру­ская пес­ня», як неш­мат­лі­кі прад­стаў­нік Пад­ляш­ша вы­сту­пі­ла яна з гур­там «Пэр­цэп­цыя» ў кон­кур­с­най част­цы фе­сты­ва­лю «Бар­даў­ская во­сень­2016», дзе яны ат­ры­ма­лі аж­но два пры­зы. Маг­да ― сты­пен­ды­ят­ка Мар­шал­ка Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства ў га­лі­не ма­ста­цтва.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— У прын­цы­пе я заў­сё­ды спя­ва­ла. Ужо бу­ду­чы ма­лым дзі­цят­кам, се­дзя­чы до­ма, я эк­с­пе­ры­мен­та­ва­ла з ва­ка­лам. Ма­ю­чы 6 га­доў, я ўпер­шы­ню пры­ня­ла ўдзел у «Бе­ла­ру­скай пес­ні». Паз­ней, пад­час ву­чо­бы ў Ком­п­лек­се школ з да­дат­ко­вым на­ву­чан­нем бе­ла­ру­скай мо­вы ў Ор­лі, я спя­ва­ла ў ка­лек­ты­ве «Ад­на трэ­цяя». Мы вы­сту­па­лі на роз­ных, так­са­ма бе­ла­ру­скіх, кон­кур­сах і ня­рэд­ка ат­рым­лі­ва­лі ўзна­га­ро­ды. Паз­ней я па­ча­ла спя­ваць со­ла і тут так­са­ма бы­лі пос­пе­хі, пры­клад­на ва ўзга­да­най «Бе­ла­ру­скай пес­ні». І му­шу тут ска­заць, што шко­ла да­ла мне шанц, бо ка­лі б не вы­ступ­лен­ні з «Ад­ной трэ­цяй», я ні­ко­лі не па­ча­ла б соль­най дзей­нас­ці. Лі­чу, што на­о­гул спя­ваю пес­ні на бе­ла­ру­скай мо­ве як­раз та­му, што я заў­ж­ды ву­чы­ла­ся ў та­кіх шко­лах, дзе род­ная мо­ва з’яў­ля­ец­ца вель­мі важ­най.
У пя­ці­га­до­вым уз­рос­це Маг­да­лі­на ў кон­кур­се «Род­нае сло­ва» дэ­кла­ма­ва­ла «Са­ба­ку Ча­пу», аў­тар­ства Ге­на­дзя Шэ­ме­та. У 2016 го­дзе пры­ня­ла ўдзел у «Сцэ­ніч­ным сло­ве», у якім ат­ры­ма­ла дэк­ла­ма­тар­скае Гран­пры. Маг­да вя­до­мая так­са­ма сва­ёй ак­цёр­скай дзей­нас­цю ― яе іг­ру мож­на па­ба­чыць у спек­так­лях. Прэм’­е­ра апош­ня­га, пад наз­вай «Ня­ве­ра», ад­бы­ла­ся ў лі­ста­па­дзе мі­ну­ла­га го­ду на сцэ­не Бель­ска­га до­ма куль­ту­ры. Там яна іг­ра­ла ра­зам з сяст­рой, Дар’­яй.
Важ­ным ча­сам для Маг­да­лі­ны ака­за­ла­ся дзей­насць у гур­це «Пэр­цэп­цыя», які яна ства­рае ра­зам з гі­та­ры­стам Мі­ха­лам Зі­ноў­чы­кам. Пе­ра­лом­ным мо­ман­там бы­ло іх­няе вы­ступ­лен­не пад­час XXIII Фе­сты­ва­лю бе­ла­ру­скай бар­даў­скай ды аў­тар­скай пес­ні «Бар­даў­ская во­сень». Там і ат­ры­ма­лі яны прыз гля­дац­кіх сім­па­тый і аб’­яд­нан­ня «Бель­ская ка­а­лі­цыя». Між ін­шым пры­сут­насць «Пэр­цэп­цыі» бы­ла сво­е­а­саб­лі­вым по­ды­хам Бе­ла­сточ­чы­ны ся­род вы­ка­наў­цаў кон­кур­с­най част­кі фе­сты­ва­лю.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— Дум­ка каб па­спра­ба­ваць сва­іх сіл на «Бар­даў­скай во­се­ні» ўзнік­ла яш­чэ ле­там, пе­рад ка­ні­ку­ла­мі. Ідэю вы­ступ­лен­ня пад­кі­нуў мне на­стаў­нік ін­фар­ма­ты­кі ў Бель­скім бел­лі­цэі Сла­ва­мір Нядзь­ведз­кі. Пер­ша­па­чат­ко­ва я на­ват не ўспры­ма­ла сур’­ёз­на та­кой маг­чы­мас­ці. Ад­нак па­ча­ла пе­раг­ля­даць ма­тэ­ры­я­лы з мі­ну­лых вы­пу­скаў фе­сты­ва­лю. Вя­до­ма, гэ­та быў ін­шы рэ­пер­ту­ар чым той, які я вы­кон­ва­ла ра­ней на «Бе­ла­ру­скай пес­ні», дзе гу­ча­лі больш на­род­ныя тво­ры. І ўрэш­це я вы­ра­шы­ла, што пры­му ўдзел у кон­кур­с­най част­цы «Бар­даў» і да су­поль­на­га вы­ступ­лен­ня за­пра­сі­ла гі­та­ры­ста Мі­ха­ла Зі­ноў­чы­ка, з якім на­сам­рэч я ўжо ра­ней вы­сту­па­ла пры роз­ных на­го­дах у на­шай шко­ле. У гэ­ты не­каль­кі­ме­сяч­ны да­фе­сты­валь­ны пе­ры­я­д пра­ца бы­ва­ла скла­да­най. У нас ча­сам быў не­да­хоп нат­х­нен­ня ― цяж­ка бы­ло пі­саць сло­вы, му­зы­ку, але нам урэш­це ат­ры­ма­ла­ся, а во­сен­ню як «Пэр­цэп­цыя» мы вы­сту­пі­лі на фе­сты­ва­лі. Вя­до­ма, вель­мі пры­ем­на, што мы ат­ры­ма­лі тыя ўсе ўзна­га­ро­ды, гэ­та са­праў­ды вя­лі­кі го­нар. Шчы­ра ка­жу­чы, я ні­ко­лі ра­ней не па­бы­ва­ла на «Бар­даў­скай во­се­ні». Я ўво­гу­ле не ве­да­ла як бу­ду там ся­бе ад­чу­ваць. Та­му толь­кі, ка­лі мы па­спра­ба­ва­лі сва­іх сіл на фе­сты­валь­най сцэ­не, я ад­чу­ла клі­мат ме­ра­пры­ем­ства. І сцвяр­джаю, што я доб­ра ся­бе там ад­чу­ваю, што гэ­та маё мес­ца, я ў прын­цы­пе та­кая, як ін­шыя вы­ка­наў­цы, пуб­лі­ка, бо нас аб’­яд­ноў­вае бар­даў­ская бе­ла­ру­ская пес­ня, пра­сто­ра.
Пад­час «Бар­даў­скай во­се­ні» мож­на бы­ло ад­на­ча­со­ва па­зна­ёміц­ца з ін­шым ві­дам дзей­нас­ці Маг­ды. Сло­вы да «Ва­ды» і «Зо­ла­та» ― пе­сень, якія на сцэ­не Бель­ска­га до­ма куль­ту­ры вы­ка­на­ла «Пер­цэп­цыя», на­пі­са­ла ме­на­ві­та са­ма ва­ка­ліст­ка. Гэ­та ад­на­ча­со­ва па­э­тыч­ныя тво­ры, якія знай­ш­лі сваё сцэ­ніч­нае вы­ка­нан­не ў му­зы­цы.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— У «Ва­дзе» ёсць га­вор­ка аб тым, што мы, лю­дзі ― быц­цам раз­лі­тая ва­да і нас вель­мі скла­да­на саб­раць, але ёсць нех­та, хто ў змо­зе гэ­та зра­біць, ад­на­ча­со­ва на­да­ю­чы яму сэнс у жыц­ці. «Зо­ла­та» ты­чыц­ца та­го, што лю­дзі ча­ста на­зы­ва­юць зо­ла­там тое, што зу­сім ім не з’яў­ля­ец­ца. І ка­лі гэ­тая рэч пра­па­дае, мы су­му­ем, пла­чам, а трэ­ба нам це­шыц­ца, та­му што мы ў та­кой сі­ту­а­цыі сва­бод­ныя. У гэ­тых пес­нях я зак­ра­ну­ла так­са­ма дум­ку, што лю­дзі да­во­лі ча­ста шу­ка­юць праб­лем там, дзе іх ня­ма. Я не ха­це­ла пі­саць тво­раў, якія га­ва­ры­лі б пра што­дзён­насць, а та­кія, якіх глы­бей­шы сэнс для ча­ла­ве­ка быў бы ма­ты­ва­цы­яй для за­ду­мы над сва­ім жыц­цём. Ёсць у мя­не яш­чэ адзін верш, ха­ця пер­ша­па­чат­ко­ва я яго гэ­так не на­зы­ва­ла. Ад­ной­чы я ся­дзе­ла на ўро­ку бе­ла­ру­скай мо­вы і быў гэ­та як­раз для мя­не ней­кі кеп­скі дзень. Ча­мусь­ці ней­кая дзіў­ная ат­мас­фе­ра та­ды бы­ла і ха­ця вель­мі ша­ную бе­ла­ру­скую мо­ву і яе ўро­кі, я ўжо не ха­це­ла слу­хаць та­го, што та­ды га­ва­ры­лі. Ад­кры­ла я сшы­так і на­пі­са­ла ў ім сло­вы, якія я ў гэ­ты час ад­чу­ва­ла, та­кую сво­е­а­саб­лі­вую рэф­лек­сію. Гэ­та не бы­лі цэ­лыя ска­зы, а про­ста сло­вы, мож­на наз­ваць гэ­та бе­лым вер­шам. На­ды­шоў ка­нец уро­ка, праз­ві­неў зва­нок і я вый­ш­ла. Не­як пас­ля трох тыд­няў я ад­кры­ла той са­мы сшы­так, каб знай­с­ці ў ім ней­кую ін­фар­ма­цыю, пат­рэб­ную ў шко­ле, пра­чы­та­ла так­са­ма свае за­пі­скі з уро­ка і па­ду­ма­ла са­бе: «Маг­да, гэ­та як верш». Пас­ля я вы­пра­ві­ла не­ка­то­рыя эле­мен­ты ў гэ­тым вер­шы і сён­ня сцвяр­джаю, што ён мне па­да­ба­ец­ца, та­му што ён прый­шоў так ад­ра­зу і цал­кам сам, я зу­сім не ме­ла ў дум­ках яго пі­саць. Па­куль што я яш­чэ не ве­даю ці яго не­як вы­ка­ры­стаю, але ён на­пэў­на не пра­па­дзе. Я пі­шу на бе­ла­ру­скай мо­ве, бо як­раз у ёй зна­хо­джу тое, што ха­чу ска­заць.
Дзей­насць і та­лент Маг­да­лі­ны Ма­ліш заў­ва­жы­ла так­са­ма ўпра­ва ва­я­вод­ства. Як ста­ла вя­до­ма, 12 снеж­ня мі­ну­ла­га го­да, Маг­да і яе ся­стра, Дар’я, апы­ну­лі­ся ў лі­ку 70 вуч­няў з Пад­ляш­ша, якім на 2017 год пры­зна­чы­лі сты­пен­дыю Мар­шал­ка ва­я­вод­ства ў га­лі­не ма­ста­цтва. Сты­пен­ды­яль­ная ка­мі­сія вы­лу­чы­ла Маг­да­лі­ну ў га­лі­нах му­зы­кі, тэ­ат­ра і лі­та­ра­ту­ры. 20 сту­дзе­ня бя­гу­ча­га го­да сваю пры­сут­насць на ўра­чы­стас­ці ўга­на­ра­ван­ня сты­пен­ды­я­мі ў Опе­ры і пад­ляш­скай фі­лар­мо­ніі ў Бе­ла­сто­ку Маг­да Ма­ліш ад­зна­чы­ла пес­няй «Зо­ла­та», вы­ка­на­най ра­зам з Мі­ха­лам Зі­ноў­чы­кам.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— У мя­не не­як ні­ко­лі не бы­ло дум­кі аб тым, каб па­ста­рац­ца пра сты­пен­дыю Мар­шал­ка Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства. Толь­кі ў мі­ну­лым го­дзе, дзя­ку­ю­чы пад­каз­цы пе­да­го­га на­ша­га лі­цэя, спа­да­ры­ні Ма­рыі Ні­ка­ла­юк, мы ра­зам з сяст­рой па­да­лі ад­па­вед­ныя да­ку­мен­ты. Так пап­раў­дзе я не ве­ры­ла, што ат­ры­маю тую сты­пен­дыю, але ака­за­ла­ся што і нас уп­ра­ва ва­я­вод­ства аца­ні­ла на­леж­ным чы­нам. Па­куль што я яш­чэ не ве­даю, на што прыз­на­чу тыя срод­кі, але на­пэў­на вар­та іх вы­ка­ры­стаць на маё раз­віц­цё ў га­лі­нах, якія мя­не ці­ка­вяць, пры­клад­на, на тэ­ат­раль­ныя за­нят­кі.
Спя­ва­ю­чы на сцэ­не Маг­да Ма­ліш ся­гае так­са­ма па па­э­тыч­ныя тво­ры вя­до­мыя ды істот­ныя для бе­ла­ру­саў. Між ін­шым пад­час фе­сты­ва­лю «Бе­ла­ру­ская пес­ня» ды «XXХVII Дзён Бель­ска Пад­ляш­ска­га» ў яе ва­каль­ным вы­ка­нан­ні не­ад­ной­чы мож­на бы­ло па­чуць пры­клад­на «Мой род­ны кут» Яку­ба Ко­ла­са.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— Ка­лі я пры­ма­ла ўдзел у дэк­ла­ма­тар­скіх кон­кур­сах, ня­рэд­ка прэ­зен­та­ва­ла фраг­мен­ты «Но­вай зям­лі» Яку­ба Ко­ла­са. Чы­та­ю­чы яго твор­часць доб­ра вя­до­мы­мі ста­лі мне і сло­вы вер­ша «Мой род­ны кут». Ка­лі я па­ча­ла ву­чо­бу ў ІІ Агуль­на­а­ду­ка­цый­ным лі­цэі ў Бель­ску­Пад­ляш­скім, я так­са­ма па­чу­ла гэ­ты твор у фор­ме пес­ні, якую спя­ваў школь­ны ка­лек­тыў «Вя­нок». На­ды­шоў час, што і я па­ча­ла спя­ваць «Мой род­ны кут». Нар­маль­на і поў­нас­цю яс­на, што мы жы­вем на Пад­ляш­шы, у на­шым «род­ным ку­це». Для мя­не зра­зу­ме­ла, што сён­ня га­во­рым на бе­ла­ру­скай мо­ве, што мы гэ­та бу­дзем ра­біць і заў­т­ра, што мы тут, што тут бе­ла­ру­сы. Ка­лісь­ці я гэ­та­га яш­чэ так не ра­зу­ме­ла, але ка­лі я па­ча­ла быць ужо ста­рэй­шай, мне гэ­та ста­ла па­зі­тыў­ным, мі­лым і яс­ным. І ду­маю, што ка­лі я ўжо скон­чу наш бел­лі­цэі і пай­ду ву­чыц­ца ку­дысь­ці да­лей, заў­ж­ды бу­ду ўспа­мі­наць мой род­ны кут.
Маг­да не ба­іц­ца так­са­ма рэ­пер­ту­а­ру Ан­ны Гер­ман. Па пры­чы­не асаб­лі­ва­га тэм­б­ру го­ла­су ды ма­не­ры спе­ву поль­ска­ра­сей­скай спя­вач­кі, яе пес­ні не на­ле­жаць да лі­ку лёг­кіх для вы­ка­нан­ня. Слу­ха­ю­чы Маг­да­лі­ну ў тво­рах та­кіх як «Ча­ла­ве­чы лёс» ды «Тан­цу­ю­чыя Еў­ры­ды­кі», ад­нак мож­на не­як ад­чуць, што яна не ўклад­вае асаб­лі­ва мно­га вы­сіл­ку ў іх спя­ван­не і ці­ка­ва спраў­ля­ец­ца з іх вы­ка­нан­нем. Та­ды мож­на мер­ка­ваць што та­кі рэ­пер­ту­ар ёй па­ды­хо­дзіць. Маг­да сво­е­а­саб­лі­ва ўспры­мае спра­ву ва­каль­ных ін­с­пі­ра­цый для спя­ван­ня сва­іх пе­сень.

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— Мне не трэ­ба бы­ло ін­с­пі­ра­вац­ца ін­шы­мі ва­ка­лі­ста­мі, та­му што я ха­це­ла, каб тая пес­ня, вы­ка­нан­не бы­лі ма­і­мі. Ка­лі ідзе пра пі­сан­не тэк­сту ма­іх пер­шых пе­сень, тут я ад­чу­ла, што му­шу для гэ­та­га знай­с­ці ін­с­пі­ра­цыю, каб тое, што я пі­шу, бы­ло праў­дай, каб лю­дзі гэ­та ра­зу­ме­лі, ды не па­ста­ві­лі­ся да гэ­та­га быц­цам «пес­ня бы­ла, але мы ўжо за­бы­лі, пра што яна бы­ла, мо му­зы­ка бы­ла і доб­рая, але сло­вы толь­кі па­ста­ян­на паў­та­ра­лі­ся». Та­му і я па­ду­ма­ла, што трэ­ба, каб у гэ­тым бы­ла праў­да. І я знай­ш­ла яе ў Біб­ліі. Пры­клад­на ў «Зо­ла­це», ёсць прад­стаў­ле­ны біб­лей­ны ма­тыў ар­ла, што ча­ла­век мо­жа быць воль­ны быц­цам арол ― бе­зу­пын­на бег­чы, не аста­ва­ю­чы­ся без ні­я­кіх сіл.
Маг­да лю­біць слу­хаць роз­ныя му­зыч­ныя жан­ры. Да лі­ку гур­тоў, якіх твор­часць ёй па­да­ба­ец­ца, мож­на пры­лі­чыць так­са­ма тыя гур­ты, якія вы­сту­па­юць, між ін­шым, на «Бар­даў­скай во­се­ні».

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— У «Бо­сым сон­цы» мне па­ды­хо­дзяць як сло­вы, так і му­зы­ка ― я про­ста ўсё гэ­та ра­зу­мею, гэ­та доб­раў­с­п­ры­маль­нае. Вар­та тут на­пэў­на ад­зна­чыць і гурт «NA­VI». У іх пес­нях мож­на ад­чуць мно­га ра­дас­ці, сон­ца. Яны кры­ху ін­шыя чым «Пэр­цэп­цыя», у якой перш за ўсё ёсць клі­мат рэф­лек­сіі, бо та­кую му­зы­ку мы тво­рым. Гэ­та ад­на­ча­со­ва не аба­зна­чае, што мы та­кія што­дзень, але ў нас як­раз та­кі твор­чы шлях. Мне па­да­ба­ец­ца так­са­ма му­зы­ка гос­пел.
«Пэр­цэп­цыю» мож­на бы­ло па­чуць на вы­шэй­з­га­да­най «Бар­даў­скай во­се­ні». У снеж­ні сваю твор­часць прэ­зен­та­ва­лі пе­рад вуч­ня­мі Гім­на­зіі з да­дат­ко­вым на­ву­чан­нем бе­ла­ру­скай мо­вы ў Гай­наў­цы, не­каль­кі ра­зоў вы­сту­па­лі яны ў Бель­скім бел­лі­цэі, а так­са­ма ў Га­рад­ской біб­лі­я­тэ­цы ў Бель­ску­Пад­ляш­скім. Ха­це­ла­ся б сцвер­дзіць, што за­раз ёсць ад­па­вед­ны час на ча­стыя кан­так­ты гур­та са сцэ­най, на кан­цэр­ты. Ад­нак не да кан­ца вя­до­май з’яў­ля­ец­ца бу­ду­чы­ня «Пэр­цэп­цыі».

Маг­да­лі­на Ма­ліш:
— Цяж­ка сён­ня ак­рэс­ліць, як да­лей бу­дзе вы­гля­даць на­ша дзей­насць. Вя­до­ма, што пе­рад на­мі шмат спраў, звя­за­ных са што­дзён­нас­цю. Я не ве­даю ці ў нас бу­дзе маг­чы­масць да­лей вы­сту­паць ра­зам. Час ад ча­су зда­ра­юц­ца нам на­го­ды зай­граць, як пры­клад­на ў Опе­ры і пад­ляш­скай фі­лар­мо­ніі пад­час ура­чы­стас­ці ўру­чэн­ня ма­стац­кіх сты­пен­дый та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Ду­маю, што я і Мі­хал хо­чам ро­біць му­зы­ку, хо­чам вы­сту­паць. На­пэў­на мож­на ска­заць, што я ха­це­ла б за­пі­саць ней­кі мі­ні­аль­бом, ды на­ват і аль­бом. У Мі­ха­ла сё­ле­та эк­за­мен на атэ­стат ста­лас­ці, ён пэў­на і па­сту­піць у вы­шэй­шую на­ву­чаль­ную ўста­но­ву, а я за­ста­ну­ся ў шко­ле. Ён пач­не ўжо та­кое да­рос­лае жыц­цё і маг­чы­ма, што ў яго неш­та па­мя­ня­ец­ца, што яго да­ро­га пой­дзе ў зу­сім ін­шым на­прам­ку, да­лё­кім ад му­зыч­на­га. На­конт ся­бе ве­даю, што на­пэў­на ха­чу да­лей спя­ваць.
На сцэ­не ў Маг­ды Ма­лі­ш ня­ма гэ­тай эк­с­п­рэ­сіў­нас­ці ру­хаў, якая бы­вае ў роз­ных ма­ста­коў сцэ­ны, але гэ­та не сім­п­том ня­пэў­нас­ці, стрэ­су ― боль­шасць свай­го жыц­ця яна ж пра­вя­ла на сцэ­не. Гэ­та про­ста сво­е­а­саб­лі­вая на­ту­раль­насць, якая ад­на­ча­со­ва з’яў­ля­ец­ца до­ка­зам на тое, што вар­та па­ста­ян­на іс­ці сва­ім шля­хам, праз які вя­дзе ча­ла­ве­ка яго страсць. І пры гэ­тым дзей­ні­чаць з цэ­лай упэў­не­нас­цю мож­на так­са­ма ў «сва­ім род­ным ку­це». На­су­пе­рак ста­рой пры­маў­цы ды стэ­рэ­а­ты­пу, што хут­чэй за ўсё ад ста­рэй­ша­га, ужо ста­ла­га ўзро­сту ча­ла­ве­ка мо­жам ча­гось­ці на­ву­чыц­ца, тут па­ву­чыц­ца мо­жам у амаль 18­га­до­вай Маг­ды.

Тэкст: Мацей Рацінеўскі
Ніва н-р 5-2017



Wstecz