«Пэрцэпцыя» ў Гайнаўцы - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

«Пэрцэпцыя» ў Гайнаўцы
czwartek, 15 grudnia 2016 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Osiągnięcia  

Fot. Grzegorz Ignatowicz

Снежань для 3 «а» класа Гімназіі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пачаўся неспадзяванкай. У школу, па запрашэнні спадарыні Ірэны Ігнатовіч, прыбылі маладыя людзі з Бельскага беларускага ліцэя, каб расказаць гімназістам пра свае зацікаўленні, а таксама пра тое, як яны апынуліся на сёлетнім фестывалі «Бардаўская восень».

Гурт «Пэрцэпцыя» складаюць Магдалена Маліш і Міхал Зіноўчык, якія на конкурсе песеннай паэзіі выступілі першы раз у сваім жыцці і адразу атрымалі ўзнагароду Аб’яднання «Бельская кааліцыя», а таксама прыз глядацкіх сімпатый. І не дзіўна! На сустрэчы з гімназістамі запрэзентавалі яны некалькі песень на беларускай, і не толькі, мове. Дадаткова госці запрапанавалі вучням праспяваць супольна вядомую песню на англійскай мове. Іх выступ зачараваў публіку, тым болей што яны самі з’яўляюцца стопрацэнтнымі аўтарамі беларускамоўных песень! Магдалена піша словы ― небанальныя, цікавыя, з глыбокім зместам, а Міхал кампануе музыку. Яна цудоўна спявае, ён умела іграе на гітары. Разам яны ствараюць нешта непаўторнае і вельмі каштоўнае. Госці пераказалі сваім слухачамгледачам вартасную ідэю ― заўсёды трэба змагацца за свае мары і не паддавацца, толькі развіваць свае зацікаўленні, бо, дзякуючы гэтаму, можна апынуцца ў зусім нечаканым месцы і перажыць неспадзяваныя эмоцыі. Яны ― выдатны прыклад гэтаму.
Ведаем, што з зацікаўленнем чытаеце «Ніву», таму на яе старонках яшчэ раз дзякуем Вам, маладыя людзі, за мілую сустрэчу і жадаем поспехаў у далейшым жыцці! Калі ласка, далей працягвайце сваю супольную мастацкую дзейнасць!

Анна Каліноўская і 3 «а» клас Гайнаўскай белгімназіі
Зорка н-р 51



Wstecz