Андрэй Сцепанюк сярод намінантаў „Залатога апострафа” - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Андрэй Сцепанюк сярод намінантаў „Залатога апострафа”
piątek, 19 lutego 2016 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Osiągnięcia  

Fot. Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Андрэй Сцепанюк – дырэктар агульнаадукацыйнага ліцэя з Беларускай мовай навучання апынуўся ў шорт-лісце намінантаў у галіне паэзіі прэміі “Залаты апостраф”.

“Найбольшым маім дасягненнем у галіне паэзіі была магчымасць друкавацца ў мастацкім часопісе “Дзеяслоў”, – сказаў Андрэй Сцепанюк: – Я крыху шакаваны, бо ніколі нават пра гэта не думаў. Быць у пяцёрцы намінантаў на прэмію ў галіне паэзіі – гэта першае сур’ёзнае дасягненне ў маёй творчасці. Не хаваю, што для мяне гэта вельмі важна.

Андрэй Сцепанюк друкаваў свае творы на старонках беластоцкай “Нівы” і ў “Дзеяслове”. Пакуль у аўтара няма свайго зборніка, хоць яго вершы можна знайсці ў альманахах белавежцаў. Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы». Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/andrej-stsepanyuk-syarod-naminantau-za/



Wstecz