Kанцэрт калядак 2020 - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Kанцэрт калядак 2020
środa, 15 stycznia 2020 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Uroczystości  

Fot. Natalia Stepaniuk

14 студзеня 2020 года вучні і настаўнікі нашай школы ўжо чарговы раз сустрэліся на канцэрце калядак. Вядучыя прыпомнілі ўсім, якія калісьці былі святочныя традыцыі і звычаі, расказалі пра калядаванне. 

Спяванне калядак гэта адначасова малітва і пераказванне іншым святочнай радасці. Усе мелі цудоўную нагоду прадоўжыць калядны настрой і паслухаць калядак у выкананні вучняў першых і другіх класаў. Гучалі калядкі, між іншым, на беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах. 

Мерапрыемства закончылася супольным калядаваннем. Вучні і настаўнікі заспявалі калядку “Звон звініць”.

Anna Demianiuk

Fot. Natalia Stepaniuk



Wstecz